Сочинение-описание по картине
Ответ
0 (0 оценок)
0
asminasavickaa481 1 год назад
Светило науки - 11 ответов - 0 раз оказано помощи

Ответ:

Вось і прыйшла зіма. Яшчэ ўчора ў маім горадзе быў звычайны восеньскі вечар. Па карнізе стукаў дождж, за вакном была яшчэ восень. На дваровых дарожках блішчалі лужыны ў водблісках вулічных ліхтароў, а дрэвы здаваліся такімі адзінокімі без лісця, мокрыя і стомленыя. Усё вакол быццам чакала пераменаў.

І вось прачнуўшыся раніцай, я падышоў да акна і ўбачыў першы снег. Белыя дывановыя дарожкі ўтварыліся на ходніках, на прыпаркаваных каля дома машынах з'явіліся пацешныя белыя шапачкі, на дзіцячай пляцоўцы арэлі выглядалі з-пад снегу, а пясочніца зусім патанула ў вялікай белай масе. Дрэвы, якія яшчэ ўчора здаваліся такімі цёмнымі і маркотнымі пераўтварыліся ў сваёй красе. Цяпер у іх замест лісця белы пухнаты снег, які кажушком беражліва схаваў ад маючых адбыцца халадоў Галіны дрэў.

Остались вопросы?